Отзывы о книге Дарители. Дар огня
mari-rudakova23 декабря 2022Дарыльшчыкі, альбо Падарожжа пачвары, калекі, двух братоў, нямой і пасланца
Я даволі насцярожана стаўлюся да кніг сучасных рускіх пісьменнікаў. Іх сюжэты часта базіруюцца на больш папулярных замежных, што пакідае жадаць лепшага. Пазнаўшы пра гэтую кнігу, я спачатку крытычна аднеслася да яе. Мяне не прывабіла ні апісанне сюжэту, ні вокладка. На некалькі гадоў я забыла пра "Дарыльшчыкаў", пакуль не ўбачыла серыю ў падборцы аўдыякніг на "Яндэкс. Музыке". І штосьці пацягнула мяне дадаць зборнік да сябе ў выбранае. Гэта мая першая аўдыякніга, і я падумала, што лёгкая, простая гісторыя пачне новы від чытання. Якое ж было маё здзіўленне, калі тое, што я так доўга адцягвала, заглынула мяне цалкам. Пры любой магчымасці я старалася падключыць навушнікі і праслухаць чарговую главу, каб нічога не прапусціць. Так што выказванне "ніколі не кажы "ніколі" па-сапраўднаму працуе.
Сюжэт адсылае у альтэрнатыўны сусвет, у месца накшталт усходнеславянскіх зямель 17-га стагоддзя. Побач са звычайнымі людзьмі жывуць магічныя істоты, а ў кожным чалавеку - чараўніцтва. І тое, што зараз называецца талентам, у кнізе Кацярыны Собаль з'яўляецца дарам: дарам будаваць дамы, дарам спяваць, дарам складаць вершы... Крыніца гэтай магіі - Сэрца чараўніцтва, якое было згублена 300 гадоў таму. З тых часоў людзі забыліся пра цуды, а старадаўнія прадметы, якія захоўваюць у сябе крупінкі іншага часу, збіраюцца адмысловымі дзяржаўнымі дзеячамі – пасланцамі, якія затым адпраўляюць іх у каралеўскую казну.
Перад чытачамі раскрывается падарожжа галоўнага героя - хлопца Генры, якога можна назваць "Маўглі", бо ён жыў удалечыні ад людзей, пакуль не стаў выбраным. Яму трэба знайсці Сэрца чараўніцтва і вярнуць магію ў каралеўства. Вось толькі юнак не такі просты, як здаецца. Её адзіны, хто валодае дарам у свеце без дароў. Але ж яго дар - яго ж і праклён, за што Генры атрымлівае мянушку "пачвара". Лёс зводзіць яго з іншымі героямі, якім разам трэба прайсці 7 выпрабаванняў. І, як заўсёды, падарожнікаў пераследуе вораг - бессмяротны кароль, які хоча знішчыць магію назаўжды.
Светаўстройства ў кнізе сапраўды прываблівае. Героі здаюцца простымі на першы погляд, але кожны мае свае таямніцы і асаблівасці. Інтрыга не пакідае да апошняй старонкі. Падзеі пражываеш так, быццам з'яўляешся часткай гісторыі. Увогуле, рэкамендую!
1 понравилось
210

Комментарии 0
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.
Комментариев пока нет,
ваш может стать первым